KTO Ryś — польскі колавы бронетранспарцёр, распрацаваны і вырабляўся невялікімі серыямі Wojskowe Zakłady Motoryzacyjne № 5 у Познані з 2002 года. Машына была створана ў выніку грунтоўнай мадэрнізацыі OT-64 SKOT.
БТР выкарыстоўвае рухавік Iveco Cursor і паўаўтаматычную каробку перадач. Прымяняецца як камандзірская машына, машына кіравання агнём і медыцынская машынаRosomaki WEM w Afganistanie.
Версіі 8x8 KTO Ryś – базавая версія бронетранспарцёра. KTO Ryś MED – медыцынская эвакуацыйная машына. KTO Ryś AZALIA – камандзірская машына сістэмы кіравання агнём AZALIA для 155-мм гаўбічных гармат KRAB. KTO Ryś KACTUS – універсальная камандзірская машына. KTO Ryś KOBUZ – модуль кіраванага ўзбраення «KOBUZ». KTO Ryś M-98 – мінамётная платформа. KTO Ryś E-8 – машына, абсталяваная вежай E-8 з 30-мм аўтаматычнай гарматай MK 30 і 7,62-мм кулямётам.
6x6 KTO Irbis – скарочаная версія бронетранспарцёра, абсталяваная 30-мм гарматай і 7,62-мм кулямётам.
Крыніцы
Спасылкі Апісанне KTO Ryś на сайце вытворцы
Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы