Гільдэнбрантыя рачнаяНапісанне Гільдэбрантыя, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.245 (Hildenbrandia rivularis) — від чырвоных водарасцей манатыпнага роду сямейства Гільдэнбрантыевыя.

Апісанне Эпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50—100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя, з 7—10 клетак. Клеткі шырынёй 4—12 мкм, квадратныя або па даўжыні да 2 разоў большыя.

Распаўсюджанне Пашырэнне: Еўразія, Амерыка, Афрыка. У Беларусі сустракаецца ў Лагойскім, Мінскім і Мядзельскім р-нах Мінскай вобл., Глыбоцкім і Ушацкім р-нах Віцебскай вобласці, у Гродзенскім р-не Гродзенскай вобл.

Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткім цячэннем ў зацененых месцах. Від, адчувальны нават да нязначных зменаў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.Гільдэнбрандтыя рачная

Асаблівасці біялогіі Полавы працэс невядомы. Размнажаецца вегетатыўна.

Ахова Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993), а таксама ў Чырвоны пералік водарасцей, якія падлягаюць ахове ў Польшчы.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн., 1993. ISBN 5-85700-095-5 Определитель пресноводных водорослей СССР, т. 13, 1980

Спасылкі

Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі Выява

Катэгорыя:Чырвоныя водарасці Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1837 годзе