Вулангангскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вуланганг у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка У 1951 годзе ў Вуланганге быў створаны філіял Тэхналагічнага ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса (вядомага з 1958 года як Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса). У 1961 годзе быў заснаваны Вулангангскі ўніверсітэцкі каледж пры Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса, і каледж быў афіцыйна адкрыты ў 1962 годзе. У 1975 годзе Вулангангскі ўніверсітэт быў створаны як незалежная ўстанова. Акрамя Аўстраліі, універсітэт мае кампусы ў Дубаі, Ганконгу і Малайзіі.
Структура Факультэт мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук Факультэт бізнесу і права Факультэт інжынерыі і інфармацыйных навук Факультэт прыродазнаўства, медыцыны і здароўя
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі