Тамаш Умястоўскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Займаў пасады земскага рэгента ў Лідзе, Ашмянах і ў Галоўным віленскім трыбунале. З 1792 года быў ашмянскім земскім суддзёю, а ўрэшце стаў старшынёю Галоўных судоў літоўскіх правінцый. Яго параца пад назваю «Літоўскі працэс» на працягу доўгага часу служыла судзейскаму асяроддзю ў якасці кодэкса асноўных законаў.
Набыў шэраг маёнткаў і вёсак, такіх як Клявіца, Арлоўцішкі, Гяложы, Квяткоўцы, Суботнікі, Тамашполе, Круканы, Залессе, Туланка, Карэйвічы, Нацкавічы, Лушнева, Жэмласлаў. У 1794 годзе ўспыхнула паўстанне Касцюшкі, і Тамаш прыняў у ім актыўны ўдзел, а пасля яго падаўлення, пэўны час правёў у эміграцыі. Жадаючы зберагчы сваю маёмасць ад касацыі за ўдзел у паўстанні, ён перапісаў яе на свайго брата Якуба.
Не меў сям’і, калі ў 1809 годзе паміраў Якуб Умястоўскі, кіраванне ўсёй маёмасцю ён даручыў свайму брату Тамашу.
Пасля яго смерці ў 1822 годзе ўсе ўладанні засталіся сынамі брата Якуба.
Творы Sądowy Process Czyli Sposob Prawowania się w Trybunale y Wszystkich Subselliach W. Xięstwa Litew. — Grodno, 1782.
Спасылкі Радавод Пешхолаў-Умястоўскіх
Катэгорыя:Суддзі земскія ашмянскія Тамаш