Казімір Ян Умястоўскі ( — ) — землеўласнік і грамадскі дзеяч у Ашмянскім павеце Расійскай імперыі, граф.

Біяграфія Малодшы сын Якуба Умястоўскага, нарадзіўся ў 1804 годзе.

У 1828 годзе ён пераехаў са свайго фальварка Казімірава, атрыманага ад бацькі, у Жамыслаўль, які дастаўся яму ад роднага брата Людвіка. Той, будучы яшчэ вельмі маладым, зваліўся з каня і моцна пашкодзіўся. Вымушаны быў ехаць на лячэння за мяжу, дзе ў 1828 годзе памёр. ​

У 1832 годзе Казімір ажаніўся з Юзэфай Дунін-Раецкай, дачкой маршалка Навагрудскага Францішка. Сям’я пачала гаспадарыць у Жамыслаўлі і прылеглых фальварках. Узвялі 2 бакавыя мураваныя афіцыны на 2 паверхі, замест драўляных старых. Пабудавалі прыгожую лядоўню, злучаную са складам на ванджонасць і аранжарэю. За афіцынай дабудавана вялікая стайня (абора), вазоўня і манеж. У Казіміра Умястоўскага было 48 выяздных коней.

Ашмянскі павятовы маршалак у 1849—1852 гг.

Умястоўскія па частках дакуплялі землі, а на месцы высечаных лясоў узнікалі новыя фальваркі: Явелі, Каралейгі, Альберцін.

У сям’і Казіміра і Юзэфы Умястоўскіх было пяцёра дзяцей: Уладзіслаў (13 сакавіка 1833 — 16 студзеня 1905) Альберт Канстанцыя (памерла дзіцём) Аляксандра Габрыэля — стала жонкай (1828 — 13 красавіка 1880)

​Пасля смерці Казіміра Умястоўскага ў 1863 годзе Юзэфа жыла і далей у Жамыслаўлі. Сыну Уладзіславу ў спадчыну засталіся Пузіневічы ў Навагрудскім павеце, а сыну Альберту — Клявіца ў Ашмянскім павеце.

Спасылкі Жамыслаўль: краязнаўчы даведнік

Катэгорыя:Павятовыя маршалкі ашмянскія Казімір