Лізавета Сцяпанаўна То́мберг (; ) — карэльская савецкая актрыса. Народная артыстка РСФСР (1951), Народная артыстка СССР (1959).
Біяграфія Нарадзілася ў сяле Войскарава Царскасельскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (зараз у Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі). Скончыла школу, паступіла ў Усевалажскі сельскагаспадарчы тэхнікум і пачала займацца ў драматычным гуртку. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1931 годзе працавала аграномам у Рабаўскай сельскагаспадарчай камуне Ленінградскай вобласці. У жніўні 1932 года Л. С. Томберг пачала сцэнічную дзейнасць у Фінскім драматычным тэатры ў Ленінграддзе. З 1940 года актрыса Дзяржаўнага Фінскага драматычнага тэатра ў Петразаводску. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі акцёрамі выступала перад байцамі Карэльскага фронту. У 1962—1966 гадах была дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Памерла Л. С. Томберг 5 лістапада 1988 года ў Петразаводску. Пахавана на Сулажгорскіх могілках.
Творчасць Лізавета Сцяпанаўна Томберг выканала больш за сто роляў, стварыла галерэя жаночых вобразаў у спектаклях рускай, фінскай і замежнай класікі, а таксама ў спектаклях па п’есах сучасных аўтараў. Творчасць актрысы вызначалася ўнутранай сілай і шырокім дыяпазонам. Выконвала трагедыйныя і камедыйныя ролі. Ёй былі блізкія героіка і гратэск.
Сярод роляў: Малання («Ці прымеш мяне, зямля карэльская?» А. Тыманена), Мая («На сплаўной рацэ» Т. Пакала), фру Бон («Людзі з Дангора» М. Андэрсена-Нексё), Гумаржынская («Лес» А. Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Васа Жалязнова, Малання і Варвара («Васа Жалязнова», «Ягор булычоў і іншыя» М. Горкага), Эльза («Вецер з поўдня» паводле Э. Грына), Кацярына Лагуціна («Маці сваіх дзяцей» А. Афінагенава), Соф’я Пятроўна («За тых, хто ў моры!» Б. Лаўранёва), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. В. Гогаля), цётка Даша («Так і будзе» К. Сіманава) і іншыя.
Узнагароды і званні Заслужаная артыстка Карэла-Фінскай ССР (1947) Народная артыстка РСФСР (1951) Народная артыстка СССР (1959) Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) — за выкананне ролі Эльзы ў спектаклі «Вецер з поўдня» Э. Грына Дзяржаўная прэмія РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1972) — за выкананне ролі Маланні ў спектаклі «Прымеш мяне, зямля карэльская?» А. Тыманена Ордэн Дружбы народаў (1979) Ордэн «Знак Пашаны» (1951) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы грамадзянін Петразаводска (1973) Ганаровы член Саюза акцёраў Фінляндыі (1978)
Крыніцы
Літаратура
Колосёнок С. В., Митрофанова М. М. Её биография — театр. — Петрозаводск: Карелия, 1984. — 64 с., 9 л. ил. Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с. Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 3: Р — Я. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2011. — 384 с.: ил., карт. — С. 178 ISBN 978-5-8430-0127-8 (т. 3)
Спасылкі
«Её воздействие на зрителя настолько сильно, что он целиком находится в ее власти…» К 115 летию со дня рождения Е. С. Томберг // Национальный архив Республики Карелия Могила Е. С. Томберг, актрисы // Объекты историко-культурного наследия Карелии
Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Петразаводска