OT-64 SKOT ( ) — чэхаславацкі бронетранспарцёр.

Работы па стварэнні машыны пачаліся ў 1959 годзе чэхаславацкімі кампаніямі Tatra (якая адказвала за распрацоўку хадавой часткі) і «Прага». У 1961 годзе ліцэнзію на вытворчасць бронемашыны купіла Польшча.

Корпус зварны. Аддзяленне кіравання размешчана спераду, дзе знаходзяцца месцы кіроўцы і камандзіра. Агляд кіроўцу забяспечваюць невялікія вокны з куленепрабівальнага шкла, таксама прадугледжана ўстаноўка прыбораў начнога бачання. Над сядзеннем камандзіра маецца круглы люк і перыскоп. Заднюю частку корпуса, за рухавіком, займае баявое аддзяленне, якое прызначана для перавозкі дэсанту. Салдаты сядзяць на двух лаўках, устаноўленых уздоўж бартоў, у якіх маюцца амбразуры для стральбы з асабістай зброі дэсанту.

Колавая формула 8 × 8 / 4; падключаецца поўны прывад. БТР з’яўляецца амфібіяй. Усе варыянты машыны аснашчаны сістэмай абароны ад зброі масавага паражэння (хімічная абарона і ўстойлівасць да электрамагнітных імпульсаў).

БТР абсталёўваўся дызельным рухавіком.

Крыніцы

Літаратура

OT-64 SKOT // журнал «Válka revue speciál — Legendární československé zbraně» (2012)

Спасылкі

Czech MoD official site OT-64 (SKOT) Panzermodelkit site SKOT KTO Ryś bharat-rakshak site OT-64

Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы