Інстытут гідрамеханікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення механікі і машыназнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гідрамеханікі.
Гісторыя Гісторыя інстытута бярэ пачатак у 1926 годзе, калі на базе кафедры гідрагеалогіі Кіеўскага політэхнічнага інстытута быў арганізавані Навукова-даследчы інстытут воднай гаспадаркі Украіны ў сістэме кіравання воднай гаспадаркі пры Савеце Народных Камісараў УССР. У 1936 годзе Інстытут перададзены ў Акадэмію навук УССР. У 1938 годзе ён рэарганізаваны ў Інстытут гідралогіі АН УССР, у 1944 годзе — у Інстытут гідралогіі і гідратэхнікі АН УССР, а ў 1964 годзе — у Інстытут гідрамеханікі АН УССР.
Структура Аддзел тэхнічнай гідрамеханікі Аддзел гідрадынамічнай акустыкі Аддзел мадэлявання гідратэрмічных працэсаў Аддзел гідрадынамікі хвалевых працэсаў Аддзел гідрабіёнікі і кіравання прыгранічным слоем Аддзел прыкладной гідрадынамікі Аддзел інфармацыйных сістэм у гідрамеханіцы і экалогіі Аддзел гідрадынамікі гідратэхнічных збудаванняў Аддзел плыняў з вольнымі межамі Аддзел дынамікі пругкіх сістэм у вадкасці Аддзел віхравога руху Аддзел стратыфікаваных плыняў Навукова-даследчая лабараторыя праблем сейсмічнай бяспекі ад тэхналагічных выбухаў Спецыяльнае канструктарскае бюро Доследны басейн Гідрастэнд
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны