Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння імя М. П. Семяненкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне геахіміі, петраграфіі, мінералогіі, карысных выкапняў.
Гісторыя Створаны 9 студзеня 1969 года на базе сектара геахіміі, мінералогіі, петраграфіі, карысных выкапняў і сектара металагеніі Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук УССР як Інстытут геахіміі і фізікі мінералаў АН УССР з мэтай вывучэння складу і эвалюцыі літасферы; выяўлення заканамернасцяў фарміравання і лакалізацыі радовішчаў карысных выкапняў; распрацоўкі геахімічных, мінералагічных і петралагічных крытэрыяў прагназавання і пошукаў радовішчаў і рудапраяўленняў; сінтэзу мінералаў і выяўлення новых відаў мінеральнай сыравіны.
18 лютага 1993 года ў сувязі з узмацненнем рудна-металагенічнага напрамку Пастановай Прэзідыума АН Украіны быў перайменаваны ў Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння.
Структура Аддзел геалогіі і геахіміі рудных радовішчаў Аддзел геалогіі і геадынамікі дакембрыю Лабараторыя ўзбагачэння Аддзел геахіміі ізатопаў і мас-спектраметрыі Шліфавальная лабараторыя Лабараторыя мас-спектраметрыі стабільных ізатопаў Лабараторыя аналізу мікраэлементаў і ізатопаў Аддзел геахіміі тэхнагенных металаў і аналітычнай хіміі Лабараторыя аналітычнай хіміі Аддзел — мінералагічны музей імя акадэміка У. І. Вярнадскага Навукова-арганізацыйны аддзел Аддзел аптычнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі мінералаў Лабараторыя спектральнага аналізу Аддзел петралогіі Аддзел пошукавай і экалагічнай геахіміі Вымяральная лабараторыя пошукавай і экалагічнай геахіміі Аддзел праблем алмазаноснасці Лабараторыя электроннай мікраскапіі Кабінет мінералагічнай крышталаграфіі Аддзел радыегеахраналогіі Лабараторыя ізатопнай геалогіі Аддзел рэгіянальнай і генетычнай мінералогіі Лабараторыя крышталяхіміі і структурнага аналізу Лабараторыя тэрмабарагеахіміі Аддзел фізікі мінеральных структур і біямінералогіі Лабараторыя электроннага парамагнітнага і ферамагнітнага рэзанансу Лабараторыя камп’ютарнага мадэлявання і рэнтгенаўскай дыфракцыі амарфізаваных мінеральных нанаструктур Лабараторыя сінтэтычных аналагаў мінералаў і біямінералаў Лабараторыя ядзернага магнітнага рэзанансу Аддзел касмаэкалогіі і касмічнай мінералогіі Аддзел геалагічных і геахімічных даследаванняў
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны