«Хто ёсць хто» — артыкул Жан-Поль Бельмандо (, літаральна — «Паліцэйскі або бандыт») — французскі дэтэктыўны кінафільм. Экранізацыя рамана Мішэля Грызалія «Інспектар узбярэжжа».
Сюжэт У нумары матэля ў Ніцы забіты камісар паліцыі Бертран, вядомы сваёй цеснай сувяззю з мясцовымі злачыннымі босамі, і прастытутка Рыта Чэруці. Неўзабаве ў горад прыязджае круты хлопец на крутым аўтамабілі і з вялікім рэвальверам, які назваўся Антоніа Чэруці, братам забітай дзяўчыны. У рэчаіснасці гэта дывізіённы камісар Станіслас Баравіц з Упраўлення ўласнай бяспекі, дасланы з Парыжа для расследавання забойства Бертрана і фактаў карупцыі ў паліцыі Ніцы. Дзейнічаючы не надта законнымі метадамі і прымяняючы мудрагелістыя камбінацыі, Баравіц нейтралізуе верхаводаў дзвюх злачынных груповак і дзвюх карумпаваных інспектараў паліцыі.
У ролях Жан-Поль Бельмандо — Антоніа Чэруці (дывізійны камісар Упраўлення ўласнай бяспекі Станіслас Баравіц) Жулі Жэзекель — Шарлота, дачка Станісласа Баравіца Жорж Жэрэ — Тэадор Мюзар Жан-Франсуа Бальмер — інспектар Масар Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 1979 года