Макуорыйскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1964 годзе ўрадам Новага Паўднёвага Уэльса, гэта быў трэці ўніверсітэт, заснаваны ў Сіднее і ваколіцах. Універсітэт з’яўляецца першым у Аўстраліі, які цалкам прывёў сваю сістэму навучання ў адпаведнасць з Балонскай сістэмай.

Структура Факультэт мастацтваў Школа бізнесу Факультэт медыцыны, здароўя і навук аб чалавеку Факультэт прыродазнаўчых навук і інжынерыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:Сідней