Pandur II — аўстрыйская шматмэтавая колавая баявая браняваная машына. Распрацавана і вырабляецца кампаніяй General Dynamics European Land Systems-Steyr GmbH.
Гісторыя З’яўляецца працягам мадэляў Pandur, распрацоўкай якіх займалася адна з найбуйнейшых аўстрыйскіх кампаній Steyr-Daimler-Puch, якая ўвайшла ў 2001 годзе ў кампанію General Dynamics European Land Systems-Steyr GmbH. Як і іншыя машыны кампаніі Steyr-Daimler-Puch, распрацаваны для правядзення баявых аперацый як у раўніннай і пустыннай, так і ў гарыстай мясцовасці. Таксама бранявік здольны пераадольваць водныя перашкоды.
Серыйная вытворчасць пачата ў 2003 годзе. Выпускаецца ў мадыфікацыях з колавай формулай 8х8 і 6х6. Машыны пактычна цалкам уніфікаваныя (на 90%).
Прынятая на ўзбраенне ў Аўстрыі, Партугаліі і Чэхіі. Для УС Партугаліі выпускаецца па ліцэнзіі партугальскай кампаніяй Fabrequipa. Таксама збіраецца па ліцэнзіі ў Чэхіі.
Апісанне Бранявы корпус машыны атрыманы зваркай са сталёвай броні высокай цвёрдасці.
Узбраенне можа быць наступным: Баявы модуль RCWS-30 вытворчасці ізраільскай кампаніі Rafael з 30-мм аўтаматычнай гарматай Mk44, спаранымі пускавымі ўстаноўкамі СТРК Spike і 7,62-мм кулямётам FN MAG. Двухмесная вежа General Dynamics Land Systems з 30-мм аўтаматычнай гарматай Mauser і 7,62-мм кулямётам. На машыне з колавай базай 8х8 можа быць устаноўлена 105-мм гармата (на Pandur II 6х6 – 90 мм)
Pandur II прыводзіцца ў рух дызелем Cummins ISLe HPCR, звязаным з аўтаматычнай 6-ступеністай трансмісіяй ZF 6HP 602C і двухступенчатай размеркавальнай каробкай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Pandur II на сайце army-guide.com
Катэгорыя:Бронетранспарцёры