Генрык Казіміравіч Жарскі (; 1902, Варшава, Польшча — , Мінск) — польскі празаік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і фельчара. З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце КПП. Быў зняволены ў варшаўскі астрог «Павяк». Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно». Супрацоўнічаў з газетай «L’Humanite». Высланы за межы Францыі за арганізацыю забастоўкі рабочых. Па накіраванні Польскай секцыі Камінтэрна прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі. Скончыў універсітэт у 1928 годзе.
У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Працаваў у Саратаве ў абласной газеце, затым у пугачоўскай раённай газеце.
У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намеснікам рэдактара, затым рэдактарам польскай газеты «Orka» («Ворыва»).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.
Арыштаваны 20 студзеня 1937 года. Расстраляны года органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасць Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 1920-х гг. Пісаў на рускай і польскай мовах. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання» (Мінск, 1935), аповесці «Без языка» (газета «Пионерская правда», 1927), шэрагу празаічных твораў у «Альманаху літэрацкім» (Мінск, 1934). Значная частка рукапісаў Жарскага загінула.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Камуністы Польшчы