Увечары 24 жніўня 2024 года абрынулася плаціна Арбаат на поўнач ад Порт-Судана. Абвал быў выкліканы моцнымі ападкамі і наступнай паводкай. Загінулі па меншай меры 148 чалавек, ад 150 да 200 чалавек прапалі без вестак. Дакладныя звесткі аб трагедыі атрымаць цяжка з-за пашкоджання рэгіянальных тэлекамунікацыйных сетак і разбурэння дарог.

Арбаатская плаціна знаходзілася за 38 км на паўночным захадзе ад Порт-Судана на Чырвоным моры. Апошні раз рамонтныя работы на ёй праводзіліся ў 2017 годзе. Плаціна выступала ў якасці асноўнай крыніцы прэснай вады для горада, які стаў фактычнай сталіцай Судана пасля пачатку баёў у Хартуме ў ходзе супрацьстаяння САП і УСС. У сувязі з ваеннымі дзеяннямі сюды прыбывала большая частка гуманітарнай дапамогі і вялікая колькасць унутрана перамешчаных асоб.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведаміла, што былі пашкоджаны альбо разбураны дамы 50 000 жыхароў, пацярпелі семдзесят навакольных вёсак (з іх дваццаць былі знішчаны).

25 жніўня месца трагедыі наведаў кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 24 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2024 года Катэгорыя:Катастрофы 2024 года