Актынела (Actinella) — род дыятомавах прэснаводных водарасцей сямейства эўноцыевых, пашырана ў Бразіліі, Скандынавіі, на поўначы Еўропы, Далёкім Усходзе, С.51.
Апісанне Клеткі злучаны ў веерападобныя калоніі. Панцыр з паяска клінападобны. Створкі гетэрапольныя, булавападобныя, сагнутыя на падоўжанай восі. Структура створак папярочна-штрыхавая. На верхнім шырокім канцы створак зачаткавае шчылінападобнае шво з канцавым вузельчыкам. Восевае поле ніткападобнае, кароткае, слаба развітае.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Дыятомавыя водарасці