Жаночая зборная ЗША па футболе () — каманда, якая прадстаўляе Злучаныя Штаты Амерыкі ў міжнародных матчах і турнірах па футболе сярод жанчын. Кіруе федэрацыя футбола ЗША, выступае ў канфедэрацыі КАНКАКАФ. Адна з наймацнейшых зборных у свеце. Чатырохразовы чэмпіён свету (у тым ліку пераможца першага ў гісторыі чэмпіянату свету 1991 года), чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і дзесяціразовы ўладальнік Кубка Алгарвэ. Адзіная зборная, якая стала прызёрам на ўсіх чэмпіянатах свету. Зборная ЗША бесперапынна займала першы радок у рэйтынгу ФІФА з сакавіка 2008 па снежань 2014 і зноў з ліпеня 2015 года, а таксама ў сярэднім другое месца з 2003 па 2008 год.

Катэгорыя:Жаночая зборная ЗША па футболе Катэгорыя:Футбольныя зборныя