Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне батанікі.

Гісторыя У верасні 1921 года была заснавана першая ва Украіне батанічная ўстанова — Батанічны кабінет і гербарый Усеўкраінскай акадэміі навук, які ў 1927 г. ператварыўся ў Навукова-даследчы інстытут батанікі Народнага камісарыята асветы УССР. 1 красавіка 1931 года ён быў пераўтвораны ў Інстытут батанікі Усеўкраінскай акадэміі наавук. З 1971 г. Інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага батаніка М. Р. Халоднага.

Навуковыя школы фларыстыка брыялогія ліхеналогія цыталогія

Структура Аддзел сістэматыкі і фларыстыкі сасудзістых раслін Лабараторыя аховы фітаразнастайнасці і раслінных рэсурсаў Лабараторыя мікрамарфалогіі і палеапаліналогіі Аддзел геабатанікі і экалогіі Аддзел мікалогіі Аддзел фіхалогіі, ліхеналогіі і брыялогіі Лабараторыя ліхеналогіі і брыялогіі Аддзел фітагарманалогіі Аддзел клетачнай біялогіі і анатоміі Аддзел мембраналогіі і фітахіміі Гербарый Група практычнай інфарматыкі Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны