Інстытут экалогіі Карпат НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне экалогіі, экасістэмалогіі, геасацыясістэмалогіі, батанікі, заалогіі, аховы прыроды, экаморфагенезу раслін і папуляцыйнай экалогіі, садзейнічання навукова-тэхнічнаму прагрэсу і сацыяльна-эканамічнаму і духоўнаму развіццю грамадства.

Гісторыя Інстытут экалогіі Карпат створаны ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ад 22 кастрычніка 1991 г. No 275 на базе Львоўскага аддзялення Інстытута батанікі імя М. Р. Халоднага АН УССР, якое ў сваю чаргу было утворана ў 1974 годзе з трох аддзелаў Дзяржаўнага прыродазнаўчага музея АН УССР і аддзела марфагенезу раслін гэтага інстытута.

Навуковыя школы экасістэмалогіі папуляцыйнай экалогіі тэрытарыяльнай сазалогіі эксперыментальнага марфагенезу археганіат

Структура Аддзел экасістэмалогіі Аддзел папуляцыйнай экалогіі Аддзел аховы прыродных экасістэм Аддзел экамарфагенезу раслін

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны