The Bat! — умоўна-бясплатная праграма для працы з электроннай поштай для АС Windows. Распрацоўваецца малдаўскай кампаніяй RITLabs, г. Кішынёў.

На рынку пазіцыянуецца, поруч з Eudora, Pegasus Mail і шэрагам іншых інтэграваных з вэб-браўзерам кліентаў электроннай пошты, як меней уразлівая для вірусаў замена для Microsoft Outlook Express.

Праграма мае падтрымку GnuPG.

Спасылкі Афіцыйная вэб-пляцоўка

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Кліент электроннай пошты