Eitan (; даслоўна «ўстойлівы», «цвёрды» або «моцны») — баявая браніраваная машына (ББМ), распрацаваная для замены састарэлага бронетранспарцёра M113 у Арміі абароны Ізраіля.

Бранявік 8-колавы, вагой менш за 35 тон. Абсталяваны комплексам актыўнай абароны Iron FistIsraeli Ministry of Defense Selects Elbit Systems' Iron Fist Light Decoupled Active Protection System for the Eitan AFV .. ББМ развівае максімальную хуткасць 90 км/г і здольны перавозіць да 12 чалавек, уключаючы 3 членаў экіпажа. Можа быць абсталяваны 30-мм альбо 40-мм гарматай і СТРК «Спайк». Браня адпавядае стандарту STANAG 4569 4 узроўню.

БТР мае магчымасць выкарыстоўваць сістэму бяспечных шын і абсталяваны кампазітнай бранёй NERA і высокім дном для абароны ад наземных мін і самаробных выбуховак. Першая ББМ Eitan была прадстаўлена 1 жніўня 2016 года.

Серыйная вытворчасць пачалася ў 2022 годзеFirst Eitan wheeled APCs delivered to Israel’s IDF .. Баявое хрышчэнне машына атрымала ў ходзе баёў у Зікіме 7 кастрычніка 2023 года падчас вайны Ізраіля з ХАМАС.

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі Катэгорыя:Бронетранспарцёры