Рубанак або гэбель (, ад нямецкага дыялектнага hebel, С.411) — абагульненая найменне рэжучых інструментаў для ручной апрацоўкі драўніны. Тыпова, гэта сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для струганняТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.565..
Рубанкі розных памераў і канструкцый выкарыстоўваюць як для грубай, так і для чыстай апрацоўкі (згладжвання) плоскіх і крывалінейных паверхняў, а таксама для вырабу дэталяў з фігурным профілем (шпунты, фаскі, фальцы і іншае).
Слова «рубанак» таксама нямецкага паходжання, са ніжненямецкага rûbank або нямецкага Raubank («вялікі рубанак»), якое ўтварылася спалучэннем rau — «шурпаты» і bank — «бераг», «край». Пазней слова пераасэнсавана ў славянскіх мовах як вытворнае ад дзеяслова «рубіць».
Крыніцы