Прыдняпро́ўе (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Кабыля́кіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана за 2 км на паўночны ўсход ад Оршы і месціца на правым беразе Дняпра.
Каля вёскі знаходзіцца Кабяляцкае радовішча даламіту. Пластавы паклад звязаны з карэннымі адкладамі франкскага яруса (верхні дэвон). Ускрыша ўтворана пяскамі, марэннымі супескамі са жвірам і галькай.
Гісторыя Згадваецца ў 1647 як фальварак Кабылякі ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 733.
Перад вайной у вёсцы жыло 82 чалавек у 20 дварахПриднепровье .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 20 дамоў.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Андрэеўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі