Герман Маер Саламон Гольдшміт (; — ) — нямецкі астраном і мастак, які пражыў большую частку жыцця ў Францыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Франкфурце, у сям’і яўрэйскага гандляра. Пераехаў у Парыж вучыцца жывапісу, дзе напісаў шэраг карцін, пасля чаго пад уплывам лекцыі Урбена Левер’е зацікавіўся астраноміяй.
У красавіку 1861 г. абвясціў пра адкрыццё дзявятага спадарожніка Сатурна паміж Тытанам і Гіперыёнам, якога ён назваў Хірон. Тым не менш, ён памыляўся: спадарожніка не існавала. Сёння імя Хірон носіць зусім іншы аб’ект, незвычайны астэроід/камета (2060) Хірон.
Яму прыпісваюць першыя назіранні (у 1820) ценявых хваль, якія з’яўляюцца за некалькі хвілін да поўнага сонечнага зацьмення.
У 1861 годзе атрымаў Залаты медаль каралеўскага астранамічнага таварыства. У гонар яго названы кратэр Гольдшміта на Месяцы, а таксама астэроід (1614) Гольдшміт. Крыніцы