«Завяшчанне Арфея» () — чорна-белы эксперыментальны фільм з некалькімі каляровымі кадрамі, зняты Жанам Както ў 1960 годзе. З’яўляецца канчаткам «Арфічнай трылогіі», у якую таксама ўваходзяць фільмы «Кроў Паэта» (1932) і «Арфей» (1950). Стужка атрымала намінацыю на прэмію BAFTA за найлепшы фільм.

Сюжэт Паэт (Както) разважае пра сваё жыццё і творчасць, спрабуючы вярнуць натхненне і апантанасць.

У ролях Жан Както — паэт, сам Както Эдуар Дэрміт — Сежаст Анры Крам’ё — прафесар Жан Марэ — Эдып Марыя Казарэс — прынцэса Франсуа Пер’е — Эртэбіз Юл Брынер — брамнік Шарль Азнавур — цікаўны чалавек Франсуаза Саган — сяброўка Арфея Лючыя Базэ — сяброўка Арфея Серж Ліфар — сябар Арфея Пабла Пікасо — сябар Арфея Жан-П’ер Лео — школьнік

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 1960 года