Травасе́янне — вырошчванне сеяных аднагадовых і шматгадовых траў на корм і насенне на палях (палявое травасеянне) або на прыродных кармавых угоддзях пры іх карэнным паляпшэнні (лугавое травасеянне). Часам пад травасеяннем разумеюць толькі культуру шматгадовых кармавых траў у палявых севазваротах, якія таму называюць травапольнымі.
Асноўная мэта травасеяння — атрыманне зялёных кармоў (сена, сенажу, сіласу, травяной мукі), павышэнне ўрадлівасці глеб, паляпшэнне структуры глебы (водапранікальнасці, аэрацыі, водаўтрымальнай здольнасці і інш.). Травасеянне таксама выкарыстоўваецца для барацьбы з эрозіяй глебы, азелянення населеных пунктаў, умацавання адхонаў дарог, дамбаў, залужэння аэрадромаў, стадыёнаў, памяншэння колькасці пустазелля, барацьбы са шкоднікамі і інш.
Найбольш значнае гаспадарчае значэнне мае травасеянне злакавых (цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, аўсяніца лугавая, аўсяніца чырвоная, лісахвост лугавы, райграс пашавы, райграс аднагадовы) і бабовых (віка яравая, пялюшка, канюшына белая, канюшына чырвоная, канюшына ружовая, сырадэля, люцэрна сіняя, рутвіца рагатая).
Навуковыя асновы перыядычнага травасеяння даў В. Р. Вільямс.
Гл. таксама Лугаводства Травасумесь
Крыніцы
Літаратура
Травосеяние // Энциклопедический словарь терминов по кормопроизводству / [Косолапов В. М., Трофимов И. А., Трофимова Л. С.] ; Российская акад. с.-х. наук, Гос. науч. учреждение Всероссийский науч.-исслед. ин-т кормов им. В. Р. Вильямса. — 2-е изд., перераб. и доп. — Москва : Российская акад. наук, 2013. — 589 с.; 30 см. — ISBN 978-5-85941-492-5.
Основные направления развития травосеяния в Центрально-Чернозёмном регионе России / И. С. Иванов, Р. М. Лабинская, Н. В. Сапрыкина, М. Г. Острикова // Адаптивное кормопроизводство. — 2017. — № 3. — С. 6—21.
Спасылкі Золотарев В. Н., Сапрыкин С. В. Травосеяние и семеноводство многолетних трав в структуре растениеводства как основа биологизации земледелия и развития кормопроизводства в региональном аспекте // Научно-производственный рецензируемый журнал «Кормопроизводство». № 4. 2020.
Катэгорыя:Агратэхніка Катэгорыя:Раслінаводства