Раго́зіна (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета.
Вёска размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Оршы. Побач праходзіць рэспубліканская аўтамагістраль М1.
Да 24 жніўня 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Высокаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)., да 27 снежня 1985 года — знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Арэхаўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846)., да 8 красавіка 2004 года — уваходзіла ў склад Высокаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як маёнтак Рагозін у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Мікалай Міхайлавіч Федарэнка (1922—2000) — беларускі мастак.
Крыніцы
Катэгорыя:Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна