Габрыель Леон Мба (; — ) — дзяржаўны дзеяч Габона, першы прэм’ер-міністр (1959—1961) і прэзідэнт Габона (1961—1967).
Біяграфія Прадстаўнік этнічнай групы фанг. Пасля вучобы ў семінарыі працаваў у каланіяльнай адміністрацыі мытным агентам. У 1958 годзе кіраваў працэсам палітычнай інтэграцыі Габона ў Франка-Афрыканскае Супольніцтва.
Стаў кіраўніком дзяржавы пасля здабыцця незалежнасці ад Францыі 17 жніўня 1960 года. У 1964 годзе ў Габоне адбыўся першы і адзіны ваенны пераварот, Леон Мба быў выкрадзены. Аднак праз два дні саюзнікі дапамаглі аднавіць яго на пасадзе прэзідэнта.
Абраны членам парламента ў сакавіку 1967 года і памёр ад раку ў Парыжы ў лістападзе таго ж года. На пасадзе прэзідэнта яго змяніў віцэ-прэзідэнт Альберт Бернард Бонга (пазней ён прыняў імя Амар Бонга).
Катэгорыя:Прэзідэнты Габона