Сяргей Андрэевіч Хамчук (, Царыцына — , ) — заслужаны трэнер Беларусі па лёгкай атлетыцы.
Біяграфія Пачаў займацца спортам у 1950 годзе. Яго першымі настаўнікамі ў лёгкай атлетыцы сталі вядомыя ў мінулым спартсмены: чэмпіёны СССР Васіль Сідорка, Іван Анісімаў, Павел Савельеў.
У Мінску трэніраваўся ў групе заслужанага трэнера СССР Барыса Левінсона, які падрыхтаваў першых беларускіх алімпійцаў у складзе каманды СССР на Гульнях-1952 Анатоля Юліна і Цімафея Лунёва.
У 1957 годзе скончыў БДАІФК. Пасля больш за чатыры дзесяцігоддзі працаваў трэнерам Мінгарона, ДСТ «Буравеснік», старшым трэнерам Мінаблсавета «Дынама».
З 1970 да 1976 гг. — старшы трэнер маладзёжнай зборнай СССР па спрынце, удзельнік матчавых сустрэч СССР-ЗША.
Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Трэнеры па лёгкай атлетыцы