LAV II — другое пакаленне сямейства канадскіх лёгкіх браніраваных машын (LAV) з колавай формулай 8×8, працяг развіцця Armored Vehicle General Purpose (LAV I).

Сямейства прадстаўлена наступнымі ўзорамі: LAV-25. Бранявік быў распрацаваны для Корпуса марской пяхоты ЗША кампаніяй General Motors Diesel. Паступіў на ўзбраенне ў 1983 годзе. Баявое хрышчэнне машына атрымала падчас уварвання ў Панаму ў 1989 годзе. У далейшым яна выкарыстоўвалася ў войнах у Персідскім заліве, у Іраку і ў Афганістане. Bison. Створаны на базе LAV-25. Увесь працэс распрацоўкі Bison заняў усяго сем дзён. Бранявік адрозніваецца больш высокім дахам, адсутнасцю вежавага кольца, размяшчэннем камандзірскай вежкі за кіроўцам і ўбудаваннем сістэмы мацавання на рэйкі ў грузапасажырскім адсеку для хуткай змены спецыфічнага абсталявання. Кіроўца сядзіць у пярэдняй левай частцы баявога аддзялення. Камандзір мае некалькі прыпаднятую пазіцыю непасрэдна за кіроўцам з доступам да ўласнага люка і ўстаноўленага кулямёта. Рухавік знаходзіцца справа ад баявога аддзялення. Coyote. На ўзбраенні з 1996 года. Выкарыстоўваецца ў ролі лёгкай разведвальнай машыны, хоць першапачаткова планаваўся як трэніровачная машына для экіпажаў сярэдніх танкаў. Узбраенне — гармата M242 Bushmaster калібра 25×137 мм і два кулямёты агульнага прызначэння C6 калібра 7,62×51 мм. Абсталяваны рухавіком Detroit Diesel. Можа развіваць хуткасць да 100 км/г.

Крыніцы

Спасылкі Вэб-сайт GDLS Canada LAV II

Катэгорыя:Бранятэхніка Канады