Аксель Рудольф Паўльсен (; , Акер, Акерсхус — , Несодэн, Акерсхус) — нарвежскі фігурыст і канькабежац, вынаходнік аднаго з найбольш складаных скачкоў у фігурным катанні — «акселю». Апроч гэтага, ён стаў першым вядомым нарвежскім канькабежцам і фігурыстам, а таксама распрацоўваў першыя сучасныя канькі для канькабежнага спорту. Паўльсена таксама лічаць стваральнікам сучаснага канькабежнага стылю, пры якім спартсмен пераадольвае дыстанцыю з рукамі за спіной. У 1976 годзе ён быў уведзены ў Залу Славы сусветнага фігурнага катання.
Крыніцы
Катэгорыя:Фігурысты Нарвегіі Катэгорыя:Канькабежцы Нарвегіі