Еўрапейская жаночая баскетбольная ліга () — прафесійная рэгіянальная баскетбольная ліга, што аб’ядноўвае жаночыя клубы членаў EWBL (Беларусі, Венгрыі, Казахстана, Латвіі, Лівана, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі).
Гісторыя Спаборніцтвы былі заснаваныя ў 2015 годзе пад назвай Усходнееўрапейская жаночая баскетбольная ліга () як жаночы рэгіянальны турнір краін Усходняй Еўропы. Калі спаборніцтва пашырылася на краіны за межамі Усходняй Еўропы, лігу перайменавалі ў Еўрапейскую жаночую баскетбольную лігу (EWBL) перад сезонам 2018/2019.
Пераможцы ГодФіналМатч за 3-е месца Пераможца Лік 2 месца 3 месца Лік 4 месца2015/2016 ТТТ Рыга Баскет Гдыня Астана Тайгерс Цмокі-Мінск2016/2017 Гуд Энджэлс Кошыцы ТТТ Рыга Дынама Масква Баскет 90 Гдыня2017/2018 Гуд Энджэлс Кошыцы ТТТ Рыга Дынама Масква Удамінатэ Баскет2018/2019 ТТТ Рыга Цмокі-Мінск Растоў-Дон Жабіны Брно2019/2020 2020/2021 Гарызонт Мінск Ніка Сыктыўкар 2021/2022 Жабіны Брно П’ешцянске Чайкі Кібіркшціс Вільнюс СБШ Острава2022/2023 Леўгарціцэ Хомутаў БК Нептунас Клайпеда СКК Палонія Варшава БК Франкіўск-Прыкарпацця2023/2024 СКК Палонія Варшава БК Франкіўск-Прыкарпацця
Гл. таксама Балтыйская жаночая баскетбольная ліга Чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын
Спасылкі Профіль на eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбольныя спаборніцтвы