Таццяна Ігараўна Макляцова (Якаўлева; нар. 20 лютага 1966, Крамянчуг, Украіна) — беларускі мастак і дызайнер, член Беларускага саюза мастакоў з 2016 года.
Біяграфія Скончыла ў 1985 годзе Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча і ў 1994 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. З 1994 года працуе ў ВДТУ, дацэнт кафедры «Дызайн і мода». Член Саюза дызайнераў Беларусі з 1997 года, з 2016 года — член Беларускага саюза мастакоў. У 2019–2022 гадах — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў».
Творчасць Аўтар габеленаў, калажаў, арт-аб'ектаў. Удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Спасылкі Біяграфія на сайце Старонка на сайце ВДТУ
Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі