Еўстахіевая труба, С.491 (, tuba auditiva) — канал, які злучае поласць сярэдняга вуха з насаглоткай. Названа ў гонар Барталамеа Эўстахіа, які апісаў яе, італьянскага лекара і анатама XVI стагоддзя, але ўпершыню была апісана значна раней — старажытнагрэчаскім лекарам Алкмеонам Кратонскім (V ст. да н. э.), адкрыццё якога было забыта.
Упершыню з’яўляецца ў амфібій, хоць у бясхвостых і некаторых іншых амфібій, а таксама рэптылій амфісбен яе няма, як няма і сярэдняга вуха наогул. Няма еўстахіевай трубы ў змей. Абодва гэтыя выпадкі ўяўляюць, верагодна, вынік спрашчэння. Нярэдка адтуліны абедзвюх труб злітыя ў адзінае (без’язычныя амфібіі і некаторыя рэптыліі). Марфалагічна еўстахіевая труба ўяўляе частку шчэлепавай шчыліны, а фізіялагічна служыць для ўраўнаважвання розніцы атмасфернага ціску звонку і ў поласці сярэдняга вуха.
Еўстахіевая труба служыць для доступу паветра з глоткі ў барабанную поласць, гэтак падтрымліваецца раўнавага паміж ціскам у гэтай поласці і вонкавым атмасферным ціскам, што неабходна для правільнага правядзення да лабірынта ваганняў барабаннай перапонкі.
Катэгорыя:Вуха