Рэйн Ланг (; нар. , ) — эстонскі палітык, член Партыі рэформаў з 1995 года, дыпламат. З 6 красавіка 2011 года па 4 снежня 2013 года Міністр культуры Эстоніі.

Біяграфія З 13 красавіка 2005 па 5 красавіка 2011 года быў міністрам юстыцыі Эстоніі, з 21 мая па 4 чэрвеня 2009 года паралельна займаў пасаду выконваючага абавязкі міністра ўнутраных спраў Эстоніі.

21 лістапада 2013 года 40 дэпутатаў Рыйгікогу — цэнтрысты, сацыял-дэмакраты і члены фракцыі «Аб’яднанне дэмакратаў» — ініцыявалі аб’яву Рэйну Лангу вотуму недаверу, але не ўдалося атрымаць неабходнай колькасці галасоў. За вотум недаверу міністру культуры прагаласавалі 38 дэпутатаў, у той час як неабходна было атрымаць падтрымку не менш як 51 парламентарыя. Акрамя пералічаных вышэй апазіцыйных фракцый, за вотум недаверу Лангу прагаласаваў таксама Андрэс Херкель, які з’яўляецца членам партыі Саюз Айчыны і Res Publica, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю. Увечары таго ж дня ў перадачы Эстонскага тэлебачання «Kahekõne» («Дыялог») Рэйн Ланг паведаміў, што вырашыў пайсці ў адстаўку.

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Эстоніі Катэгорыя:Міністры культуры Эстоніі