Праціўленне або антыволя — псіхалагічнае паняцце, якое значыць інстынктыўнае супраціўленне адчуванню прымусу.
Упершыню паняцце ўжыў аўстрыйскі псіхааналітык Ота Ранк. Шырока распаўсюдзілася паняцце дзякуючы псіхолагу развіцця Гордану Ньюфелду. У мадэлі Ньюфелда праціўленне ёсць функцыянальнай прыкметай паводзін чалавека, бо абараняе межы асобы і дае магчымасць індывідуацыі. Таксама праціўленне тлумачыцца як «воля ў адказ на волю іншых».
Крыніцы
Катэгорыя:Псіхалогія