Вячаслаў Гар’евіч Буткевіч (нар. , Турыйск, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1995), дацэнт (1999).

Біяграфія Скончыў у 1985 годзе Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», у 1992 годзе аспірантуру.

Інжынер Віцебскага праектна-канструктарскага бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання (1985—1988). Затым у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, з 1995 года працуе дацэнтам кафедры «Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў», з 2004 — кафедры «Механіка». З 2016 года — дацэнт кафедры «Фізіка і тэхнічная механіка» факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, з 2018 — загадчык кафедры.

Навуковыя інтарэсы: вытворчасць нітак і пражы, распрацоўка новых тэхналогій у дывановай вытворчасці.

Выбраныя працы Разработка и исследование технологического процесса получения комбинированной пряжи пневмомеханическим способом формирования: автореферат диссертации … кандидата технических наук: 05.19.03 / Буткевич Вячеслав Гарьевич. — Витебск, 1995.

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Тэкстыльшчыкі Беларусі