Валожынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню- на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Валожынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Валожына, у будынку на плошчы Свабоды, 2.

Структура Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме; Упраўленне справамі; Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сектар культуры Аддзел унутраных спраў. Фінансавы аддзел; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;

Старшыні

Яўген Сцяпанавіч Казінцаў (1940—1941 і 1944—1950) Пётр Якаўлевіч Качанаў (1950—1956) Кандрацій Ціханавіч Антонаў (1956—1961) Васіль Ціханавіч Савельеў (1961—1962 і 1965—1970) Аляксандр Пятровіч Анціпенка (1971—1974) Іван Анісімавіч Яфіменка (1974—1980) Аляксандр Хрыставоравіч Чаеўскі (1980—1981) Анатоль Іванавіч Дылеўскі (1981—1986) Анатоль Іванавіч Зазетка (1986—1989) Сяргей Сяргеевіч Маляўскі (1989—1990) Валянцін Іванавіч Малішэўскі (1990—2002) Іван Станіслававіч Маркевіч (2002—2009) Уладзімір Антонавіч Наўмовіч (2009—2016) Мікалай Анатолевіч Астрэйка (2016—2019) Яўген Міхайлавіч Круковіч (2019—2025) Віталь Генадзевіч Бычкоўскі (з 2025 года)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Валожына Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Валожынскі раён