Мікалай Сцяпанавіч Саламе́нка () — вучоны ў галіне будаўнічай механікі, доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1965), акадэмік Акадэміі навук СССР (1984, член-карэспандэнт з 1979 года), інжынер-контр-адмірал (1975). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1977).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў у Вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага у Ленінградзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у сухапутных аперацыях Каспійскай ваеннай флатыліі. Ваенна-марское інжынернае вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага скончыў у 1946 годзе. У 1946—1984 гадах М. С. Саламенка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце ваеннага караблебудавання (з 1974 года на пасадзе намесніка дырэктара). Адначасова У 1951—1955 і 1987—1992 гадах выкладаў у Ленінградскім універсітэце, у 1955—1959 гадах у Ваенна-марскім інжынерным вучылішчыЗаслуженный деятель науки и техники РСФСР. К 90-й годовщине со дня рождения Николая Соломенко // Вести «Келломяки-Комарово» : Газета. — ноябрь 2013. — № 16 (127). — С. 9—10.. У 1983 годзе абраны членам Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. З 1988 года — дырэктар-арганізатар Інстытута праблем транспарту. З 1984 года член і намеснік Прэзідыума старшыні Ленінградскага навуковага цэнтра Акадэміі навук СССР, з 1985 года — Бюро праблем машынабудавання, механікі і працэсаў кіравання АН СССР, з 1988 года — старшыня Савета АН СССР па праблемах метралогіі і стандартызацыі, з 1991 года — старшыня навуковага савета Расійскай акадэміі навук па праблемах транспарту, з 1993 года — старшыня Савета Пецярбургскага дома вучоных Расійскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць М. С. Саламенка аўтар навуковых прац па механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, будаўнічай механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інжынерных збудаванняў, фундаментальных праблемах транспартных сістэм і транспартных працэсаў. Сфармаваў сучасныя прынцыпы абароны караблёў ад выбухаў і сродкаў выяўлення, распрацаваў метады вызначэння зон паражэння, вызначыў эфектыўныя шляхі павышэння скрытнасці і абароны караблёў. Унёс значнны ўклад у развіццё механікі пласцін і абалонак, даследаванне і распрацоўку эфектыўных метадаў ацэнкі трываласці і ўстойлівасці канструкцый караблёў і суднаў, уплыву нелінейна-пругкіх і пругка-пластычных характарыстык матэрыялу на дынамічную трываласць і ўстойлівасць абалонак.

Сярод вучняў М. С. Саламенкі 8 дактароў і 25 кандыдатаў навук.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1977) Дзяржаўная прэмія СССР у галіне навукі і тэхнікі (1984) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1984) Медаль «За абарону Каўказа» Медаль «За баявыя заслугі» іншыя ўзнагароды

Памяць Імем М. С. Саламенкі названы Інстытут праблем транспарту Расійскай акадэміі навукИнститут проблем транспорта им. Н. С. Соломенко Российской академии наук, Россия // Math-Net/Ru.

Крыніцы

Літаратура

Соломе́нко Николай Степанович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 45. Бережной А. Ф. Они сражались за Родину: Универсанты в годы войны и в послевоенные годы. Вып. 4. СПб.: Изд-во С.-Петербургского университета, 2003. — С. 109.

Спасылкі Соломенко Николай Степанович // Академики РАН Соломенко Николай Степанович // Архивы РАН Соломенко Николай Степанович // Российский государственный архив в г. Самаре Соломенко Николай Степанович // Санкт-Петербургский государственный университет. История. Знания. Люди Соломенко Николай Степанович Центр военно-политических исследований МГИМО

Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Контр-адміралы СССР