Ex cathedra (даслоўна з лац. «з кафедры») — каталіцкі тэрмін, які абазначае вучэнне Папы Рымскага, якое ён прамаўляе афіцыйным чынам, выконваючы свае абавязкі настаўніка і пастыра ўсіх каталіцкіх хрысціян. Згодна з дагматам пра папскую непамыльнасць вучэнне па пытаннях веры і маральнасці, прамоўленае Папам ex cathedra, валодае беспамылковасцю ().

У пераносным сэнсе выраз ex cathedra азначае «казаць павучальным тонам, аўтарытэтна, беспярэчна».

Заўвагі

Літаратура Католическая энциклопедия. Т. 1. Статьи Безошибочность и Безошибочность папы. Изд. францисканцев, М., 2002.

Катэгорыя:Папства Катэгорыя:Лацінскія выслоўі