«Бэн-Гур» () ― шырокафарматны эпічны кінафільм па біблейскіх матывах, зняты ў 1959 годзе рэжысёрам Уільямам Уайлерам па аднайменным рамане амерыканскага пісьменніка Лью Уоллеса. Прэм’ера адбылася ў Нью-Йорку 18 лістапада 1959 года.

Фільм упершыню ў гісторыі кінематографа заваяваў прэмію «Оскар» у 11 намінацыях. Акрамя «Оскараў», фільм атрымаў 4 прэміі «Залаты глобус» і прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў «BAFTA» за найлепшы фільм.

У 2004 годзе Нацыянальны савет па захаванні фільмаў адабраў Бэн-Гура для захавання Нацыянальным рэестрам фільмаў Бібліятэкі Кангрэса як «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».

Апісанне Іерусалім, 26 год нашай эры. Два сябры дзяцінства, іудзей Бэн-Гур і рымскі трыбун Месала, сустракаюцца пасля доўгага расстання дарослымі людзьмі. Месала просіць назваць самых заўзятых праціўнікаў улады Рыма, але Бэн-Гур не можа здрадзіць уласны народ і адмаўляецца, што прыводзіць да канфлікту. Неўзабаве Месала, скарыстаўшыся абставінамі, вырашае адпомсціць былому сябру і ўмацаваць сваю ўладу. Па надуманым абвінавачанні ён кідае ў турму маці і сястру Бэн-Гура, а яго самога адпраўляе на галеры.

Акцёрскі склад Чарлтан Хестан

Зноскі

Спасылкі

Беларускі трэйлер

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Уільяма Уайлера Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы MGM Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA