Транспазі́цыя, транспанава́нне (ад  — перастаноўка) у музыцы — адаптацыя музычнага твора спосабам адэкватнага перанясення ў іншую танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы.

У выніку транспазіцыі адбываюцца змены вышыні гучання музычнага матэрыялу на любы, акрамя актавы, інтэрвал уверх або ўніз адносна асноўнай танальнасці музычнага твора. Транспанавацца можа партыя якога-небудзь музычнага інструмента, асобная арыя або цэлая партыя оперы.

Транспазіцыя дазваляе пашырыць у вакальнай, харавой і інструментальнай музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для іншых жанраў і відаў музычнага мастацтва. З’яўляецца важным сродкам формаўтварэння і развіцця ў музыцы.

Гл. таксама Транспануючыя музычныя інструменты Транскрыпцыя Інструментоўка

Крыніцы

Літаратура

Вахромеев В. А. Транспози́ция // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 590—591. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Тэорыя музыкі