Ла́сэ Шэ́нэ (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нідэрландскага клуба НЕК і нацыянальнай зборнай Даніі.
Кар’ера Клубная Выхаванец клуба «Люнгбю» ўжо ў шаснаццацігадовым узросце быў заўважаны скаўтамі нідэрландскага «Херэнвена», аднак у першую каманду трапіць так і не здолеў і нават думаў аб вяртанні ў Данію. У 2006 годзе Шэнэ быў запрошаны ў «Дэ Граафсхап», у складзе якога дэбютаваў 11 жніўня 2006 года ў сустрэчы супраць клуба «Гоу Эхед Іглс». Усяго ў сезоне згуляў у 36 матчах і забіў 5 мячоў. Спачатку ў асноўным выходзіў на замену, але пазней стаў футбалістам асноўнага складу.
З сезона 2008—2009 гадоў выступаў за НЕК, з якім падпісаў трохгадовы кантракт. У сезоне 2009—2010 гадоў практычна не гуляў з-за сур’ёзнай траўмы калена. 18 красавіка 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Аяксам»Ajax contracteert Lasse Schöne. Ajax.nl . 10 жніўня 2019 года перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа».
Міжнародная За моладзевую зборную Даніі выступаў у перыяд з 2007 па 2008 гады, згуляў 9 матчаў, забіў адзін гол. У нацыянальнай зборнай Даніі дэбютаваў 12 жніўня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ЧыліLasse Schøne > Freundschaft 2009. weltfussball.de. Быў уключаны Мортэнам Ольсенам у заяўку зборнай Даніі на чэмпіянат Еўропы 2012 года.
Дасягненні «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2013, 2014, 2019 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013, 2019
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Аякс» Профіль на сайце нацыянальнай зборнай Даніі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК дэ Граафсхап Дутынхэм Катэгорыя:Ігракі ФК НЕК Неймеген Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен