Людмі́ла Малінаўска́йце-Шлюпе́не, часам Людвіка (; 14 лютага 1864, вёска Ручыней, Пакройскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — , Коўна, Літва) ― літоўская паэтэса, пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і паланізаваных памешчыкаў. У 1879 годзе сям’я пераехала ў Мітаву (цяпер Елгава), дзе Людвіка Малінаўскайце пазнаёмілася з Ёнасам Шлюпасам, які пазней стаў актыўным удзельнікам нацыянальна-вызваленчай барацьбы Літвы. Ё. Шлюпас моцна паўплываў на фарміраванне яе светапогляду. Дзякуючы яго ўплыву пачала пісаць вершы і апавяданні па-літоўску; дэбютавала ў друку ў 1883 годзе пад псеўданімам Эгле (Eglė, гэта значыць «яліна»)Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). «Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė». Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/.
У 1885 годзе паэтэса пераехала ў Нью-Ёрк па запрашэнні Ёнаса Шлюпаса, які добра ўладкаваўся ў ЗША. Пазней выйшла замуж за Ё. Шлюпаса. Пасля гэтага яна актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці і дапамагала яму выдаваць літоўскія газеты. Працавала і ў швейнай майстэрніDambrauskaitė, Ramunė, «Liudvikos Malinauskaitės-Šliūpienės ir Jono Šliūpo šeimos istorija». Šiaulių naujienos, Vol. 202, 17.10. 2014, http://www.snaujienos.lt/kultura-ir-pramogos/8722-liudvikos-malinauskaits-lipiens-ir-jono-lipo-eimos-istorija.html.
Л. Малінаўскайце была каталічкай, але падтрымлівала мужа, які станавіўся ўсё больш антырэлігійным і адмовіўся хрысціць дзяцей.
35 год пражыла ў ЗША. Пасля Першай сусветнай вайны разам з мужам і дзецьмі вярнулася ў ЛітвуDaugirdaitė-Sruogienė, Vanda, «„Aušros“ moterys» // Draugas. Mokslas, menas, literatūra, 8.10. 1983, 200 (35): 3-4, http://www.draugas.org/archive/1983_reg/1983-10-08-PRIEDAS-DRAUGAS-i5-8.pdf.
Хварэла, мела праблемы з шчытападобнай залозай. Памерла 7 чэрвеня 1928 ў Коўне. Пахаваная на евангеліцкіх ковенскіх могілках.
Творчасць Першыя вершы надрукавала ў газеце «Aušra» (1883—1884). У Злучаных Штатах яна публікавала свае творы ў газетах «Unija» (1884), «Lietuviškasis balsas» (1885—1888), «Vienybė lietuvninkų» (1890) і «Naujoji gadynė»P. Naujokaitis Lietuvių literatūros istorija t. 1 Brooklyn 1973..
У сваёй паэзіі яна адлюстроўвала літоўскае мінулае і культуру, апявала духоўныя і маральныя каштоўнасці — патрыятызм, гераізм, братэрства. Па-народнаму пісала ў вершах пра жаночыя пачуцці і спадзевы. У паэтычным творы адчуваюцца антыклерыкальныя матывы (верш «Ant myrio J. Andriukaičio»)Skurdenienė, Irena, «Amžiaus pabaigos (1883—1900) poezija». In Girdzijauskas, Juozas (ed.). Lietuvių literatūros istorija: XIX amžius, Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2001, pp. 463—465..
Пісала натуралістычныя апавяданні пра жыццё простых вясковых людзей (апавяданні «Pagailėtini», «Drąsumas moteriškės»)Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). «Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė». Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/.
Стварыла камедыю «Netikėtai» (Нечакана, 1910). Разам з Ё. Шлюпасам напісала лемантар для пачатковай школы (1886).
Ліставалася з польскай пісьменніцай Марыяй Радзевіч. Пераклала некаторыя яе тэксты на літоўскую мову.
Восем вершаў Малінаўскайце былі перакладзены на рускую мову Ганнай Ахматавай і апублікаваныя ў 1962 годзеЛитовские поэты XIX века. Ленинград: Советский писатель, 1962 (Библиотека поэта. Большая серия). С. 274—285..
Іншая дзейнасць Людвіка (Людміла) Малінаўскайце-Шлюпене таксама актыўна выступала публічна як на літоўскія патрыятычныя тэмы, так і на тэму правоў жанчын. У 1894 г. яна ўдзельнічала ў арганізацыі Таварыства святой Ганны, першага літоўскага жаночага таварыства ў Чыкага.
Творы Abėcėla ir taip mokintuvė dėl vaikų, 1886 (разам з мужам) Netikėtai, п’еса, 1910.
Крыніцы
Літаратура Liudvika Malinauskaitė-Šliūpienė // Įžymios Lietuvos moterys: XIX a. antroji pusė-XX a. pirmoji pusė, Dalia Marcinkevičienė, Vilniaus Universiteto leidykla, 1997, p. 98-111.
Катэгорыя:Паэтэсы Літвы Катэгорыя:перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:Літоўцы ў ЗША Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Літвы