«Самотны пастух» (, , ) — інструментальная кампазіцыя нямецкага кампазітара . Стала папулярнай у запісе з удзелам румынскага . Мелодыя заснавана на музычным фальклоры Карпат — украінскай, малдаўскай і румынскай народных традыцыях.

Гісторыя

Першапачаткова кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор планаваў уключыць кампазіцыю «Самотны пастух» у альбом саўндтрэкаў «Album Filmmusik ohne Filme» («Музыка да фільмаў без фільмаў»), які павінен быў складацца выключна з твораў яго ўласнага аўтарства.

У гэты час з аркестрам Ласта супрацоўнічаў румынскі пан-флейтыст , запрошаны па кантракце прамоўтарам Гансам-Вернерам Функе. Ласт прапанаваў Замфіру паўдзельнічаць у запісе «Пастуха».

Праекту саўндтрэкаў не наканавана было адбыцца, і ў рэшце рэшт «Пастух» быў выдадзены на другой «рускай» пласцінцы Ласта «Russland-Erinnerungen» («Успаміны аб Расіі») у 1977 годзе. У тым жа годзе трэк выйшаў у выглядзе сінгла і дасягнуў 22-га радка ў чартах Германіі. Пасля перамоваў з Замфірам было вырашана падзяліць правы на гэты запіс і ўказваць яго як паўнапраўнага суаўтара. Для Замфіра запіс стаў прарывам: яго пачалі запрашаць у розныя музычныя праекты па ўсім свеце, а ўся яго папярэдняя дыскаграфія была перавыдадзена.

Мелодыя «Самотны пастух» стала адной з самых запатрабаваных у кіно і на тэлебачанні. Ужо ў 1979 годзе яна была выкарыстана ў якасці музычнай тэмы для шасці частак аўстралійскага серыяла «». Мелодыя стала галоўнай тэмай фільма ў жанры баявых мастацтваў «Ваяры кунг-фу» (1982, Паўднёвая Карэя). У 1984 годзе яна таксама прагучала ў канадскім кароткаметражным анімацыйным фільме «», які атрымаў намінацыю на «Оскар». Новая хваля папулярнасці прыйшла ў 2004 годзе, пасля ўключэння мелодыі Квенцінам Таранціна ў саўндтрэк да фільма «».

Існуе шэраг кавер-версій, сярод якіх можна вылучыць удалыя апрацоўкі амерыканскага рэпера і эквадорскага пан-флейтыста .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя творы 1977 года Катэгорыя:Саўндтрэкі