Тра́нспартная развя́зка — інжынернае збудаванне (комплекс збудаванняў) на скрыжаваннях і прымыканнях аўтамабільных дарог, якое ўключае адзін або некалькі пуцеправодаў і сістэму злучальных адгалінаванняў і забяспечвае бесперабойны рух транспартных сродкаў у розных напрамках.

Транспартныя развязкі будуюцца ў двух або больш узроўнях. Калі дарогі перасякаюцца ў адным узроўні, звычайна ў гэтым месцы робяць кальцавое разгалінаванне.

Асноўныя элементы транспартных развязак: праезныя часткі дарог у межах развязкі; злучальныя адгалінаванні (з’езды развязак) для забеспячэння злучэння праезных частак перасякальных дарог і забеспячэння магчымасці ажыццяўлення ўезду на праезныя часткі і выезду з іх; прымыканні да праезных частак дарог з палосамі разгону; адгалінаванні ад галоўных праезных частак дарог з палосам тармажэння перад злучальнымі адгалінаваннямі; скразныя размеркавальныя праезды для аддзялення транзітнага патоку транспартных сродкаў ад патоку транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на злучальныя адгалінаванні і выязджаюць з іх; прыпыначныя палосы; штучныя збудаванні (пуцеправод, тунэль, насып, выемка і іншыя); тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху (дарожныя знакі, разметка, агароджы і іншыя).

Мяжой транспартнай развязкі з’яўляецца перасячэнне, перпендыкулярнае галоўнай праезнай частцы і праходзіць праз найбольш аддалены элемент развязкі.

Адрозніваюць наступныя транспартныя развязкі: поўная — забяспечвае неперарыўны рух без перасячэння траекторый транспартных сродкаў; няпоўная — на асобных участках развязкі маюцца перасячэнні ў адным узроўні ці адсутнічае магчымасць павароту ў адным з напрамкаў.

Крыніцы

Літаратура

ПНСТ 270—2018. Дороги автомобильные общего пользования. Транспортные развязки. Правила проектирования.

Спасылкі «Передавай привет своему навигатору»: сложнейшая автомобильная развязка в Китае // iXBT.com

Катэгорыя:Дарожныя збудаванні Катэгорыя:Будынкі і збудаванні транспарту