«Каралінскі жнец» () — сорт перцу чылі з роду Капсікум. У жніўні 2013 года быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы востры перац у свеце.

Сорт быў выведзены садоўнікам Эдам Кары, уладальнікам кампаніі PuckerButt Pepper (Форт-мілі, Паўднёвая Караліна, ЗША). Пякучасць гэтага віду вагаецца паміж 1,15 млн і 2,2 млн адзінак па шкале пякучасці Сковіла. Сярэдняя велічыня пякучасці складае 1,57 млн ЕШС. Згодна Кнізе рэкордаў Гінеса, быў самым пякучым перцам чылі ў свеце з 2013 па 2023 год, перш чым яго перасягнуў Pepper X, таксама выведзены Кары; папярэдні рэкорд належаў сорту «Trinidad Scorpion Moruga Blend».

Выняты з перцу капсаіцын ўжываюць у медыцынскіх мэтах, ён выкарыстоўваецца таксама для вытворчасці слёзатачывых газаў.

Цікавасць да ўжывання пладоў гэтага гатунку распаўсюджаны сярод смельчакоў, якія з году ў год спрабуюць пабіць рэкорд па хуткасці паглынання дадзенага перцу. Сусветны рэкорд ад 24 красавіка 2016 года належыць амерыканцу Уэйну Алджэніа, якому атрымалася з’есці 22 плады (119 г) за 60 секунд.

Крыніцы

Катэгорыя:Перац