Наталля Мікалаеўна Апіёк (; ) — беларускі і расійскі мастак-графік, скульптар.

Біяграфія Нарадзілася года ў Гродне ў сям’і мастака Мікалая Апіёка і актрысы Тамары Нікалаевай. Скончыла ў 1988 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Вучылася ў А. Комава і У. Цыгаля. Дыпломная праца «Св. Ефрасіння Полацкая» пастаўлена ў нядзельнай школе Храма ў гонар усіх Святых у Мінску. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.

У 1994—1997 гадах аспірант-стажор творчай майстэрскай У. Цыгаля.

У 1998 годзе скончыла аспірантуру творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў Расіі. Жыла ў г. Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Творчага саюза мастакоў Расіі з 1995 года, Маскоўскага саюза мастакоў з 1999 года, Саюза мастакоў Расіі з 2016 года.

Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук па аддзяленні «Развіццё г. Масквы і Маскоўскай вобласці» (2011). Ганаровы член (2014), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў (Аддзяленне скульптуры, 2021).

Творчасць Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры, а таксама ў графіцы. Асноўныя творы: рэльеф «Св. Царыца Аляксандра» для храма Хрыста Выратавальніка (Масква), праект помніка Ефрасінні Полацкай для Полацка, скульптурныя кампазіцыі «Пераход», «Бабульчын сад», «Галгофа», графічная серыя «Шлях Ефрасінні Полацкай».

Творы знаходзяцца ў фондах Акадэміі мастацтваў Расіі, Акадэміі грамадскіх навук пры Прэзідэнце Расіі.

Узнагароды Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1989) за скульптуру «Пераход» і дыпломам I ступені AM Расіі (1996). Ганаровы працаўнік культуры горада Масквы (2009).

Залаты медаль Расійскай Акадэміі мастацтваў (2002) за серыю іконаграфічных рэльефаў для ўбрання фасадаў храма ў гонар Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы с. Нядзельнае Калужскай вобласці. Медаль РПЦ прападобнага Андрэя іканапісца (2019).

Крыніцы

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Расіі Катэгорыя:Графікі Беларусі