Рут Чэпнгеціч (; ) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгіх дыстанцыях і марафонскім бегу, чэмпіёнка свету па марафонскім бегу (2019). З’яўляецца першай жанчынай, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне, а таксама займае трэцяе месца ў паўмарафоне за ўвесь час — 1 гадзіна 4 хвіліны 2 секунды.
Кар’ера Рут Чэпнгеціч выйграла Стамбульскі марафон у 2018 годзе, прабегшы за 2:18:35. Яе час стаў рэкордам гэтага марафону.
На 20-м Дубайскім марафоне яна адсвяткавала перамогу, усталяваўшы таксама рэкорд трасы 2 гадзіны 17 хвілін і 8 секунд.
У Катары на перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў верасні 2019 года Рут фінішавала на першым месцы ў марафоне і заваявала залаты медаль. Яна паказала час 2:32:43 і абагнала бліжэйшую праследавацельніцу на 1 хвіліну і 3 секунды.
У красавіку 2021 года ў Стамбуле ўстанавіла сусветны рэкорд у паўмарафонскай дысцыпліне — 1:04:02.
13 кастрычніка 2024 года на Чыкагскім марафоне ўстанавіла сусветны рэкорд у марафоне — 2:09:57. Усталяваўшы гэты рэкорд, яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне. Чэпнгеціч заявіла, што прысвяціла свой сусветны рэкорд суайчынніку і рэкардсмену сярод мужчын Келвіну Кіптуму, які загінуў у аўтакатастрофе ў лютым 2024 года..
Зноскі
Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Кеніі Катэгорыя:Марафонцы Кеніі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года