Мацвей Іванавіч Яворскі (, , Карчмін, Сакальскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя — , Сандармох, РСФСР) — гісторык, палітычны дзеяч. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), Усеўкраінскай акадэміі навук (1929), доктар палітычных навук (1912), доктар гісторыі культуры (1929), прафесар (1920). Удзельнік Першай Сусветнай вайны.
Біяграфія Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1910). У 1920 — прафесар Харкаўскага інстытута народнай адукацыі імя А. А. Патэбні, з 1922 — кіраўнік гістарычнага аддзела Украінскага інстытута марксізму-ленінізму ў Харкаве, адначасова ў 1924—1929 — намеснік загадчыка, загадчы Укрнавукі Наркамасветы УССР, з 1929 — член Прэзідыўма Усеўкраінскай акадэміі навук, сакратар яе Гісторыка-філалагічнага аддзела. У 1930 пазбаўлены званняў акадэміка Усеўкраінскай акадэміі навук і Беларускай акадэміі навук, у 1931 арыштаваны, ў 1932 асуджаны на 6 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў, адбываў пакаранне ў лагеры на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны па другім прыгаворы ў 1964, па першым — у 1989. Адноўлены ў званні акадэміка НАН Украіны ў 1991, акадэміка НАН Беларусі ў 1994.
Асноўныя працы Прысвечаны агульнай гісторыі Украіны, гісторыі рэвалюцыйнага руху ва Украіне, метадалогіі гісторыі і гістарыяграфіі. «Нарис історії України», т. І (до кінця литовської доби, 1923), т. II (до упадку Гетьманщини, 1924) «Коротка історія України» (1927), що охоплювала події до 1920 «Історія України в стислому нарисі» (три видання 1928—1929) «История революционного движения на Украине» (1922) «Революція на Україні в її головніших етапах» (1923) «Нариси з історії революційної боротьби на Україні» (т. І 1927, т. II, ч. 1 1928) «Україна в епоху капіталізму» (т. І — III, 1924 — 25)
Літаратура Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 599 с. : ил. ISBN 978-985-08-2046-4. Первые академики Белорусской Академии Наук. Яворский Матвей Иванович
Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР