Трансфармі́зм (ад  — пераўтвораны) — сістэма ўяўленняў прыродазнаўцаў і філосафаў XVII—XIX стагоддзяў аб змене і ператварэнні арганічных форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якая папярэднічала эвалюцыйнаму вучэнню.

Трансфармізм склаўся на аснове поглядаў антычных і сярэдневяковых мысляроў і філосафаў, якія развівалі ідэю зменлівасці свету і быў на той час прагрэсіўны. Супрацьстаяў крэацыянізму — светапогляду, заснаванаму на рэлігійных уяўленнях, які адмаўляў гістарычную зменлівасць арганізмаў. Тэрмін выкарыстоўваўся пераважна вучонымі-эвалюцыяністамі дадарвінаўскага перыяду.

Прадстаўнікі трансфармізму пастуліравалі, але не даказвалі эвалюцыйнага пераўтварэння арганізмаў. Для тлумачэння механізму трансфармацыі яны звычайна дапускалі магчымасць мэтазгоднай (прыстасавальнай) рэакцыі на змены знешніх умоў і наследаванне набытых такім чынам прыкмет.

Найбольш вядомыя трансфармісты: Роберт Гук, Дэні Дзідро, Ж.-Л. дэ Бюфон, Эразм Дарвін, Ё. В. Гётэ, Э. Жафруа Сент-Ілер, К. Ф. Рулье, А. А. Каверзнеў.

Гл. таксама Эвалюцыя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя біялогіі Катэгорыя:Канцэпцыі эвалюцыйнай біялогіі